Амерыканскі касмічны карабель з астранаўтамі паляціць да Месяца ў 2023 годзе

Амерыканскі касмічны карабель з астранаўтамі паляціць да Месяца ў 2023 годзе

Амерыканскі касмічны карабель з астранаўтамі паляціць да Месяца ў 2023 годзе. Пра гэтыя планы паведаміла NASA. Адзначаецца, што палёт да спадарожніка Зямлі мусіць адбыцца на новым караблі Orion, беспілотныя выпрабаванні якога на новай ракеце-носьбіце запланаваныя на 2020 год. Калі палёт будзе паспяховы, у 2024-м амерыканцы зноў паляцяць на Месяц.

Чалавек упершыню высадзіўся на Месяц у 1969 годзе. У рамках амерыканскай праграмы “Апалон” было здзейснена 6 паспяховых высадак астранаўтаў, апошняя — у 1972 годзе. Праграма была згорнута.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі