Анархісты падтрымалі студэнтаў у барацьбе з платнай пераздачай іспытаў (фота)
У Мінску ў раёне Студэнцкай вёскі на Пятроўшчыне ў ноч з 21 на 22 лістапада анархісты зрабілі надпісы з заклікам да студэнтаў змагацца за свае правы.
Як нагадвае сайт revbel.org, сёлета ў траўні Беларусь уступіла ў Балонскі працэс, адной з умоваў якога з'яўляецца студэнцкае самакіраванне. Тым часам адміністрацыі беларускіх універсітэтаў па-ранейшаму не прыслухоўваюцца да меркавання студэнтаў.
Нагодай для акцыі анархістаў сталі дзеянні адміністрацыі БДУ, якая са студзеня 2016 года ўводзіць платныя пераздачы іспытаў і залікаў. Пратэст студэнтаў, якія сабралі 2500 подпісаў, не быў прыняты пад увагу. Анархісты адзначаюць, што ў БДПУ таксама хацелі ўвесці платныя адпрацоўкі семінараў і лекцый па меркаванні выкладчыка, але хваляванні сярод студэнтаў прымусілі адміністрацыю ўніверсітэта адмовіцца ад гэтай задумы.
Анархісты заклікаюць студэнтаў да салідарнасці і барацьбы за свае правы.
Фота: revbel.org