Анастасія Шкурдай абнавіла свой рэкорд на 100 метраў батэрфляем

Анастасія Шкурдай абнавіла свой рэкорд на 100 метраў батэрфляем

17-гадовая Анастасія Шкурдай абнавіла свой рэкорд на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Адбылося гэта 16 ліпеня ў Брэсце на спаборніцтвах Кубка і першынства Беларусі. Шкурдай праплыла стаметроўку за 56,95 секунды. Яе папярэдні рэкорд складаў 57,39 секунды, паведамляе БЕЛТА.

Днямі спартсменка двойчы абнавіла юнацкі рэкорд на тых жа спаборніцтвах. Анастасія Шкурдай ужо заваявала алімпійскую ліцэнзію і возьме ўдзел у Алімпіядзе ў Токіа, якую перанеслі на лета 2021 года.

Анастасія Шкурдай абнавіла свой рэкорд на 100 метраў батэрфляем
Анастасія Шкурдай / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі