Анатоля Лябедзьку выдалілі з выбарчага ўчастку пры падліку галасоў

Анатоля Лябедзьку выдалілі з выбарчага ўчастку пры падліку галасоў

Выбарчая камісія на ўчастку №598 ва Усходняй выбарчай акрузе №107 у Мінску выдаліла старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Палітык з'яўляецца даверанай асобай кандыдаткі ў дэпутаты Вольгі Маёравай. Пра факт выдалення паінфармавала ў сацсетках прэс-служба АГП.

Паведамляецца, што Лябедзька "не вытрымаў нахабства камісіі, якая адмаўлялася паказваць тоўсценькі пачак "супраць усіх", кажучы, што там тры бюлетэні". Лябедзька адсунуў стол і накіраваўся да камісіі са словамі: "Ну-ка, я сам пагляджу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі