Андрэй Гарбуноў — у "Тарпеда-БелАЗ", Эдгар Аляхновіч — у мінскім "Дынама"
Брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Андрэй Гарбуноў у будучым сезоне будзе выступаць за жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Ён падпісаў двухгадовы кантракт. Летась Гарбуноў быў у складзе мінскага "Дынама" і быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату краіны. Андрэю Гарбунову 35 гадоў. Раней ён таксама выступаў за "Дняпро", "Нёман", БАТЭ, "Атрамітас" (Грэцыя).
А вось мінскія дынамаўцы падпісалі кантракт з паўабаронцам Эдгарам Аляхновічам, які мінулы сезон правёў у "Тарпеда-БелАЗ". Аляхновічу 31 год. Ён паспеў пагуляць за брэсцкае "Дынама", БАТЭ і салігорскі "Шахцёр".
Эдгар Аляхновіч / dinamo-minsk.by
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 28.01: