"Прессбол": Галоўным трэнерам ФК "Дынама-Мінск" стане Раман Піліпчук
Галоўным трэнерам ФК "Дынама-Мінск" стане Раман Піліпчук. 28 студзеня каманда адправіцца на трэніровачны збор у Турцыю, дзе пазнаёміцца з новым настаўнікам. Там жа будзе падпісаны кантракт, інфармуе "Прессбол". ФК "Дынама-Мінск" пра новага галоўнага трэнера пакуль нічога не паведамляе.
Піліпчуку 51 год. Ён — ураджэнец Данецкай вобласці Украіны. Як футбаліст выступаў за клубы Украіны. Расіі, Ізраіля (самы вядомы з іх — маскоўскае "Дынама"). Трэнерскую кар'еру распачаў у 2008 годзе. У 2016-2018 гадах працаваў у трэнерскім штабе маскоўскага "Спартака", апошні клуб — "Ахмат".
У 2017-2018 гадах галоўным трэнерам мінскага "Дынама" быў Сяргей Гурэнка. У гэтых чэмпіянатах каманда заняла другое і трэцяе месца.
Дарэчы, дынамаўцы падпісалі кантракт з паўабаронцам Эдгарам Аляхновічам, які мінулы сезон правёў у "Тарпеда-БелАЗ".
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 28.01: