Ансамбль Мінабароны Расіі запісаў гімн "зялёным чалавечкам" з Крыма (відэа)
Пафасны музычны твор называецца "Ветлівыя людзі".
Акадэмічны ансамбль песні і танца расійскай арміі імя Аляксандрава выканаў песню пра салдатаў, якія акупавалі ўкраінскі Крым.
Нагадаем, што расійскае кіраўніцтва доўга не прызнавала ўдзел сваіх вайскоўцаў у крымскай аперацыі. Гаварылася, што гэта самаабарона Крыма і паводзіць яна сябе вельмі ветліва.
Аднак 17 красавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызнаў, што за так званымі сіламі самаабароны Крыма стаялі расійскія вайскоўцы. Па яго словах, яны дапамаглі правесці рэферэндум у Крыме.