АПК папярэджвае пра фэйкавы збор даных на "пашпарт Новай Беларусі"
Фэйкавая рассылка наконт "пашпарта Новай Беларусі"
Беларусам сталі прыходзіць фэйкавыя электронныя лісты ад імя "валанцёрскай службы праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі". У іх просяць пакінуць персанальныя даныя дзеля "невялікага сумоўя". Пра фэйкавую рассылку папярэджвае Аб'яднаны Пераходны кабінет (АПК).
Прадстаўніцтва па замежных справах АПК заяўляе, што мэта гэтай рассылкі — сабраць персанальныя даныя беларусаў.
Праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі не мае ніякай валанцёрскай службы. У АПК не плануюць збіраць праз інтэрнэт ніякія персанальныя звесткі і не будуць звязвацца праз Gmail.
"Калі ў вас ёсць сумневы, вы заўсёды можаце звярнуцца асабіста ў Прадстаўніцтва па замежных справах праз нашыя афіцыйныя старонкі ў Facebook, Instagram ці напісаць у Telegram, кіруючыся прынцыпамі лічбавай бяспекі, альбо напісаць у афіцыйны чат-бот Кабінета", — заяўляюць у Прадстаўніцтве па замежных справах.
Дзяржаўныя прапагандысты напярэдадні паказалі на БТ сюжэт, як ім нібыта ўдалося атрымаць пашпарт Новай Беларусі. Можна меркаваць, што рассылка лістоў і гэты тэлесюжэт — элементы адной аперацыі спецслужбаў Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.