Апошняе слова Надзеі Саўчанка ў судзе перанеслі на 9 сакавіка

Апошняе слова Надзеі Саўчанка ў судзе перанеслі на 9 сакавіка

У Расіі завяршаецца судовы працэс над украінскай лётчыцай, якую вінавацяць у датычнасці да смерці расійскіх журналістаў.

Трэцяга сакавіка на працэсе выступалі адвакаты Надзеі Саўчанка Ілля Новікаў і Мікалай Полазаў. Яны заклікаюць суд апраўдаць украінку праз адсутнасць доказаў яе віны. Полазаў паведаміў, што лічыць усю справу “палітычна матываванай”.

У той жа час пракуроры лічаць віну Надзеі Саўчанка цалкам даказанай: яны патрабуюць пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на 23 гады.

Першапачаткова планавалася, што Саўчанка выступіць з апошнім словам менавіта 3 сакавіка, аднак у апошні момант суд перанёс яе выступ на 9 сакавіка. Гэта выклікала ў лётчыцы вельмі эмацыйную рэакцыю. Саўчанка абвесціла сухую галадоўку проста ў залі суда. Дата абвяшчэння прысуду па-ранейшаму застаецца невядомай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі