Апоўзень у М'янме, загінулі больш за сто чалавек
У М'янме адбыўся апоўзень, загінулі не менш за 113 чалавек (спачатку паведамлялі пра паўсотні ахвяр). Здарэнне адбылося ў кар'еры па здабычы карысных выкапняў у раёне горада Пхакан на поўначы краіны. На месцы працягваюцца пошукава-ратавальныя працы. Прычынай стыхійнага бедства называюць сезонныя моцныя дажджы.
Вядома, што ў згаданым кар'еры здабывалі нефрыт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.