Апублікаваны праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2018 год
Міністэрства фінансаў апублікавала праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2018 год. Ён прафіцытны: прагназуюцца даходы ў памеры 20,4 млрд рублёў, а выдаткі — 19,7 млрд. Такім чынам прафіцыт бюджэту складзе больш за 733 млн рублёў.
Дакумент яшчэ не зацверджаны. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў яго разгледзяць у першым чытанні 18 снежня. Летась ён быў прыняты ўжо ў кастрычніку.