Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі ў Беларусі на 2 траўня
Надвор'е ў нядзелю не парадуе / unsplash
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на нядзелю 2 траўня з-за моцнага ветру і дажджоў, паведамілі ў Белгідрамеце.
Па большай частцы Беларусі 2 траўня пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Днём па захадзе краіны пройдуць моцныя дажджы.
Магчымыя ў нядзелю і моцныя парывы ветру — да 15-20 метраў у секунлу.
А вось тэмпература днём 2 мая ў Беларусі чакаецца камфортная: + 9...+15, а па поўдні — і зусім +16...+21.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.