Арэнбургскую танцавальную школу зачынілі за "танец пчолак" (відэа)

Адміністрацыя Арэнбурга рэкамендавала прыпыніць дзейнасць танцавальнай школы-студыі Kredo. Школа атрымала скандальную вядомасць, калі яе выхаванкі выканалі эратычны танец-твэрк "Пчолкі і Віні-Пух", піша "Інтэрфакс".

Гарадская адміністрацыя правяла сустрэчу чыноўнікаў з кіраўніком школы і бацькамі удзельніц калектыву. Школе рэкамендавалі перагледзець свае планы. Дзейнасць школы прыпынілі да таго часу, пакуль не будзе дадзеная прававая ацэнка яе дзейнасці. Таксама паведамляецца, што напрамак "твэркінг" не дзейнічае ў школе з лютага.

Нагадаем, што Следчы камітэт Расіі пачаў расследаванне пасля таго, як у інтэрнэце з'явіўся відэаролік з танцам. Следчыя органы выявілі прыкметы складу злачынства ў тым, што старшакласніцы з Арэнбурга выконвалі танец з эратычнымі элементамі.

Новы хіт YouTube: "эратычны танец" расійскіх школьніц

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі