Арганізатара спробы замаху на журналіста Бабчанку асудзілі на 4,5 года

Арганізатара спробы замаху на журналіста Бабчанку асудзілі на 4,5 года

У Кіеве асудзілі арганізатара спробы замаху на журналіста Аркадзя Бабчанку. Як паведамляе Інтэрфакс-Украіна, фігурант справы Барыс Герман атрымаў 4,5 года калоніі. Прысуд набудзе законную моц праз месяц.

Паводле кіраўніка Службы бяспекі Украіны Васіля Грыцака, абвінавачаны пайшоў на ўгоду са следствам, прызнаў сваю віну і “дае цікавыя паказанні”. 

29 траўня ўкраінскія СМІ, а затым і ўлады паведамілі пра смерць журналіста Аркадзя Бабчанкі — нібыта яго застрэлілі дома на лесвічнай пляцоўцы. Наступным днём высветлілася, што Бабчанка жывы, а фэйкавая навіна пра яго смерць была часткай спецаперацыі, скіраванай на перадухіленне замаху на журналіста.

У той самы дзень стала вядома пра затрыманне арганізатара спробы забойства — Барыса Германа, які замовіў замах на 30 тысяч долараў свайму знаёмаму, удзельніку баявых дзеянняў на Данбасе. Частку гэтай сумы ён перадаў за непасрэднае выкананне злачынства.

Неўзабаве манах-валанцёр, актывіст “Правага сектара” Аляксей Цымбалюк паведаміў, што з'яўляецца тым чалавекам, якому замовілі забойства Бабчанкі, пасля чаго ён звярнуўся з інфармацыяй у СБУ.
 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі