Археолагі паказалі вынікі падводных археалагічных раскопак у Віцебску
Знаходкі дайвераў і археолагаў
Археолагі паказалі вынікі падводных археалагічных раскопак у Віцебску. Яны праводзіліся з пятніцы. Археолагам дапамагалі дайверы, якія выкарыстоўвалі металадэтэктар. У асноўным яны паднялі са дна Заходняй Дзвіны наканечнікі дзідаў (некалькі дзясяткаў), а таксама фрагменты керамічных вырабаў, кафляў. Гэтыя артэфакты абяцаюць перадаць у мясцовы музей.
Падчас падводных раскопак абследавалася месца, дзе летась выпадкова артэфакты знайшлі вадалазы. Цяпер перад навукоўцамі стаіць задача высветліць, чаму там так шмат знаходак (і няма іншай зброі — толькі дзіды) і з якімі гістарычнымі падзеямі яны звязаныя. Папярэдне іх аднеслі да XVI-XVIII стагоддзяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.