Глеб зноў будзе гуляць у "Арсенале"
У Дзяржынску, раённым цэнтры, горадзе-спадарожніку Мінска, ствараецца новая футбольная каманда з амбіцыйнымі планамі. Яна атрымала назву ФК "Арсенал" і ўжо зарэгістраваная як юрыдычная асоба. Каманда будзе выступаць у другой лізе чэмпіянату Беларусі, інфармуе "Прессбол".
Мяркуецца, што галоўным трэнерам "Арсенала" будзе Сяргей Ясковіч. У камандзе збяруць шмат моладзі і шэраг вопытных гульцоў, такіх, як Вячаслаў Глеб (яго брат Аляксандр у 2005-2008 гадах гуляў за лонданскі "Арсенал"), Дзмітрый Асіпенка і Павел Кірыльчык.
У клуба будзе два раўнапраўныя заснавальнікі: Аляксей Меляшкевіч, сын гендырэктара спарткомплекса "Веста" Уладзіміра Меляшкевіча, і Алекс Русхольм, шведскі бізнесмен, прэзідэнт клуба АФК з Эскільстуны (гэты клуб выступае ў вышэйшай лізе Швецыі).