Арына Сабаленка апусцілася на пятае месца ў рэйтынгу WTA
У свежым рэйтынгу WTA беларуская тэнісістка Арына Сабаленка страціла за тыдзень дзве пазіцыі і апынулася на пятым месцы.
Першае па-ранейшаму займае Эшлі Барці, на другім месцы — Іга Свёнтэк, трэцяе заняла Марыя Сакары.
Некалькі дзён таму Сабаленка прыляцела ў ЗША, дзе яна будзе ўдзельнічаць у турніры ў Маямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.