Арына Сабаленка назвала прозвішча свайго новага трэнера

Арына Сабаленка назвала прозвішча свайго новага трэнера

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка назвала прозвішча свайго новага трэнера. Ім стаў шведскі спецыяліст Магнус Норман, які раней працаваў з тэнісістам Стэнам Ваўрынкай. У каментары да фота ў Instagram Сабаленка напісала “Лепшая каманда”. Напярэдадні стала вядома, што тэнісістка развіталася са сваім асабістым трэнерам Халілам Ібрагімавым, з якім супрацоўнічала каля двух гадоў. Ібрагімаў сам казаў, што неабходны новы трэнер, больш вопытны, паколькі на такім узроўні, на якім цяпер знаходзіцца Арына, ён ніколі не працаваў.

Арыне Сабаленка 19 гадоў. У рэйтынгу WTA яна на сённяшні дзень займае 66-е месца.

Best team

Публикация от ARINA (@sabalenka_aryna)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі