Арына Сабаленка саступіла першай ракетцы свету ў ½ фіналу ў Цынцынаці

Арына Сабаленка саступіла першай ракетцы свету ў ½ фіналу ў Цынцынаці

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№ 34 WTA) саступіла першай ракетцы свету румынцы Сімоне Халеп. Яны згулялі ў матчы ½ фіналу на турніры ў амерыканскім Цынцынаці, які скончыўся з лікам 3:6, 4:6. У вырашальным паядынку Халеп згуляе з прадстаўніцай Нідэрландаў Кікі Бертэнс (17).

Сабаленка раней паспяхова гуляла на гэтым турніры і выбіла з яго топавых тэнісістак. Спачатку яна перамагла брытанку Ёхану Конту (39) —  4:6, 6:3, 6:4, потым чэшку Караліну Плішкаву (8) —  2:6, 6:3, 7:5, францужанку Каралін Гарсія (5) —  6:4, 3:6, 7:5, амерыканку Мэдысан Кіз (13) —  6:3, 6:4.

Гэтыя паспяховыя выступы дазволяць Арыне з наступнага тыдня ўпершыню ў кар’еры ўвайсці ў ТОП-30 сусветнага рэйтынгу. Раней яе найвышэйшым дасягненнем было 32-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі