Арына Сабаленка стала чацвёртай ракеткай свету
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала новы рэйтынг.
Беларуска Арына Сабаленка, якая выйграла турнір у Маямі, упершыню стала чацвёртай ракеткай свету. Першыя тры месцы займаюць Эшлі Барці (Аўстралія), Наомі Осака (Японія) і Сімона Халеп (Румынія).
З іншых беларускіх тэнісістак Вікторыя Азаранка ў сусветным рэйтынгу апусцілася на адзін радок і цяпер займае 16-е месца. Аляксандра Сасновіч выйшла з першай сотні і займае 103-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.