Арына Сабаленка стала другой ракеткай свету
Арына Сабаленка паднялася на другое месца ў рэйтынгу WTA. У актыве беларускай тэнісісткі 7010 ачкоў.
Першае месца займае аўстралійкі Эшлі Барці (10 185). На трэцім месцы — японка Наомі Осака, у якой 6666 ачкоў.
Вікторыя Азаранка апусцілася за тыдзень з 15-й на 19-ю пазіцыю. Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 99-е месца, А Вольга Гаварцова паднялася на 1 радок і займае 136-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.