Арына Сабаленка ўдала стартавала ў парным разрадзе Уімблдону
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і расіянка Вераніка Кудэрметава атрымалі перамогу ў першым крузе Уімблдонскага турніру. Іх суперніцамі стала аўстралійска-амерыканская пара Джэсіка Мур/Даніэль Колінз. Сустрэча, інфармуе БЕЛТА, была напружанай: 5:7, 6:4, 6:2.
Раней паведамлялася, што беларуска Аляксандра Сасновіч, якая займае 50 месца ў сусветным рэйтынгу, сенсацыйна абыграла сёмую ракетку свету чэшку Петру Квітаву. У паядынку другога туру Сасновіч сустрэнецца з амерыканкай Тэйлар Таўнсэнд, якая знаходзіцца на 73 радку.