Арына Сабаленка выйграла ў пятай ракеткі свету

Арына Сабаленка выйграла ў пятай ракеткі свету

На турніры ў амерыканскім Цынцынаці беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (34-ы нумар у рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал. 

У матчы трэцяга круга асноўнай сеткі яна выйграла ў францужанкі Каралін Гарсія — 6:4, 3:6, 7:5. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 34 хвіліны.

Спачатку матч адклалі на некалькі гадзінаў праз дождж. Потым дождж зноў змусіў тэнісістак зрабіць перапынак у першым сэце, калі лік быў 2:0 на карысць Сабаленка. 

У чвэрцьфінале супраць нашай спартоўкі выйдзе амерыканка Мэдысан Кіз (13), якая перад гэтым перамагла чацвёртую ракетку свету Ангеліку Кербер з Нямеччыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі