Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу "Ралан Гарос"

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу "Ралан Гарос"

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу "Ралан Гарос". У чацвер у паядынку другога круга беларуская тэнісістка, сёмая ракетка свету, абыграла амерыканку Мэдысан Брэнгл (у яе 57-е месца ў рэйтынгу WTA) — 6:1, 6:3. Наступная саперніца — Каміла Джорджы (30) з Італіі. Яны сустрэнуцца 28 траўня.

Раней у трэці круг адкрытага чэмпіянату Францыі выйшлі беларускі Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Іх паядынкі прызначаны на 27 траўня.

Ілля Івашка выбыў у 1/32 фіналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі