Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў ААЭ
Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. У 1/8 фіналу за гадзіну і шэсць хвілін беларуска абыграла эстонку Анэт Кантавейт — 6:3, 6:2.
Ягор Герасімаў прабіўся ў другі круг турніру ў Мадрыдзе. У стартавым паядынку ён выйграў у Яніка Ханфмана з Германіі — 6:2, 6:0. Далей Герасімаву давядзецца змагацца з трэцяй ракеткай свету Даніілам Мядзведзевым з Расіі.
Flying through the draw in Dubai
— wta (@WTA) March 10, 2021
No.3 seed @SabalenkaA is into the last eight and will face the winner of Swiatek vs. Muguruza!#DDFTennis pic.twitter.com/FNseGLQFpg
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.