Арына Сабаленка выйшла ў другі раунд турніру ў Індыян-Уэлсе
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№63 у сусветным рэйтынгу) выйшла ў другі раунд турніру ў Індыян-Уэлсе. У першым паядынку яна перамагла ў двух сэтах прадстаўніцу ЗША Варвару Лепчанка (66) — 7:5, 6:1.
На турніры выступяць яшчэ дзве беларускі — Вікторыя Азаранка (204) пазмагаецца з брытанкай Хізер Уотсан (70), Аляксандра Сасновіч (49) згуляе з Магдай Лінет з Польшчы (61). Апроч таго, Вікторыя Азараранка і Арына Сабаленка заяўленыя на турнір у жаночым парным разрадзе. Іх саперніцамі ў 1/16 фіналу стане амерыкана-канадскі тандэм Слоан Стывенс / Эжэні Бушар.
Гэты турнір мае катэгорыю “Прэм’ер”, яго прызавы фонд складае 8 мільёнаў долараў.