Арына Сабаленка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе
Арына Сабаленка / j48tennis.net
У паўфінале тэніснага турніру ў Мадрыдзе беларуска Арына Сабаленка выйграла ў Марыі Сакары з Грэцыі — 6:4, 6:1.
У фінале спаборніцтва наша суайчынніца сустрэнецца або з прадстаўніцай Польшчы Ігай Свёнтак (№1 у рэйтынгу WTA), або з расіянкай Веранікай Кудэрметавай (13).
Для Сабаленка гэта ўжо пяты фінал у гэтым сезоне. Раней яна была фіналісткай тэнісных турніраў у Адэлаідзе, на Australian Open (перамагла і там, і там), у Індыян-Уэлсе і Штутгарце (прайграла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.