Арына Сабаленка згуляе ў 1/2 фіналу ў Цынцынаці з першай ракеткай свету

Арына Сабаленка згуляе ў 1/2 фіналу ў Цынцынаці з першай ракеткай свету

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 34-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі “Прэм’ер” у амерыканскім Цынцытаці (прызавы фонд —  2,8 мільёна долараў).

У чвэрцьфінальным матчы Сабаленка атрымала ўпэўненую перамогу над прадстаўніцай ЗША Мэдысан Кіз (13) —  6:3, 6:4. За выхад у фінал беларуска пазмагаецца з першай ракеткай свету, румынкай Сімонай Халеп.

Да гэтага Сабаленка перамагла брытанка Ёхану Конту (39) —  4:6, 6:4, 6:4, а затым выбіла з турніру дзвюх тэнісістак з ТОП-10 WTA: Караліну Плішкаву з Чэхіі (8) —  2:6, 6:3, 7:5 і францужанку Каралін Гарсія (5) —  6:4, 3:6, 7:5.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі