Арына Сабаленка зноў стала другой ракеткай свету

Арына Сабаленка / Reuters
Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка зноў стала другой ракеткай свету (на мінулым тыдні яна была 5-й). Адбылося гэта дзякуючы перамозе беларускай тэнісісткі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Першы нумар абноўленага рэйтынгу — Іга Свёнтак з Польшчы. Сабаленка ўпершыню стала другой ракеткай свету ў жніўні 2021-га, у лютым 2022-га страціла гэтую пазіцыю. А вось на першы радок сусветнага рэйтынгу яшчэ не падымалася.

Вікторыя Азаранка паднялася з 24-га на 16-е месца, Аляксандра Сасновіч — 37-я.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі