Арышты снайпераў у Кіеве, загад страляць у лютым даваў Януковіч
Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі генпракурора Украіны Алег Махніцкі.
Паводле яго словаў, загад аб выкарыстанні зброі супраць пратэстоўцаў у Кіеве Віктар Януковіч аддаваў праз сваю Адміністрацыю, МУС і СБУ. Сам экс-прэзідэнт, які знаходзіцца ў Расіі, учора гэта адмаўляў.
Следчыя высветлілі, што ў людзей 18-21 лютага стралялі супрацоўнікі спецатрада "Беркут". 12 "беркутаўцаў" ужо затрымалі, а сярод іх камандзіра спецроты, паведамляе espreso.tv.
Следчыя высветлілі, што прыцэльны агонь са снайперскай вінтоўкі СКС вёўся з будынка гатэля "Украіны". Што да снайпераў у іншых будынках у цэнтры Кіева, то дадзеныя правяраюцца.
Фота — УНІАН