"Асуджаныя людзі, асуджаная свабода". Жонка Алеся Бяляцкага — пра прысуд мужу
Наталля Пінчук з мужам / spring96.org
"Асуджаныя людзі, асуджаная свабода". Так Наталля Пінчук каментуе для Еўрарадыё прысуд свайму мужу і іншым праваабаронцам “Вясны”. 3 сакавіка нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі пакараны 10-цю гадамі калоніі, Валянцін Стэфановіч — 9-цю, Уладзімір Лабковіч — 7-ю. Дзмітрыя Салаўёва пакаралі 8-ю гадамі калоніі завочна.
— Замест максімальных 12 гадоў зняволення — 10. Гэта абсалютна не лаяльнасць уладаў, гэта гульня на публіку, — кажа Наталля Пінчук. — Прысуд быў агучаны жорсткі. Чым абумоўленая яго жорсткасць — незразумела, бо відавочна, што нават па тых надуманых артыкулах, па якіх іх абвінавачвалі і сабралі 280 тамоў справы, яны не здолелі нічога даказаць. Ніводнага аргумента на карысць абвінаваўцы не было пачута, нягледзячы на тое, што ў судзе выступалі прадстаўнікі з боку абвінавачання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.