Аўстралія ўвядзе дадатковыя пошліны на ўвоз усіх тавараў з Беларусі і Расіі
Аўстралія ўвядзе дадатковыя пошліны на ўвоз у краіну ўсіх тавараў з Беларусі і Расіі. Яны складуць 35%. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 25 красавіка. Пра гэта паведаміла кіраўніца аўстралійскага МЗС Марыс Пэйн.
Як адзначае "Бі-Бі-Сі", згаданыя пошліны можна назваць "па сутнасці, забароннымі". Гэта адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны. РФ атрымала і новыя санкцыі.
У сакавіку Аўстралія ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і чальцоў яго сям'і. Таксама за "падтрымку расійскай агрэсіі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.