Аўтобусы забітыя і марудныя — жыхары "Мінск Міру" скардзяцца на транспарт

Жыхары мікрараёна скардзяцца, што ім складана выбрацца ў цэнтр Мінска / ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Жыхары мікрараёна скардзяцца, што ім складана выбрацца ў цэнтр Мінска / ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Жыхары мікрараёна "Мінск Мір" паскардзіліся мясцовым уладам на перапоўненыя аўтобусы. Агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Генадзя Любатынскага сцвярджае, што сітуацыя мусіць палепшыцца. Раённыя ўлады знайшлі магчымасць вывесці на маршрут некалькі дадатковых аўтобусаў: два ў буднія дні, адзін — у выходныя. Акрамя таго, "дадаткова з траўня гэтага года запушчаны маршрут № 111 ад старога аэрапорта да плошчы Перамогі", — нагадаў Любатынскі.

Ён таксама расказаў, што жыхароў непакоіць тое, што грамадскі транспарт па вуліцах новага мікрараёна ходзіць марудна. І гэта праўда, прызнаў чыноўнік. Ён мяркуе, што гэта адбываецца па вялікім рахунку праз тое, што "Мінск Мір" — аб'ект, які ўсё яшчэ будуецца. Пры гэтым кіраўнік райвыканкама прызнаў, што палос для руху магло б быць і больш, але гэта "вызначана горадабудаўнічай дакументацыяй". Акрамя таго, крайнія палосы занятыя прыпаркаванымі аўтамабілямі. Таму як вырашыць гэтую праблему, чыноўнікі пакуль не ведаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі