Аўтуховіч, магчыма, спыніў сухую галадоўку

Аўтуховіч, магчыма, спыніў сухую галадоўку

Мікалай Аўтуховіч, магчыма, спыніў сухую галадоўку, якую трымаў з 11 ліпеня. Па звестках Радыё Свабода, 2 жніўня ён выпіў гарбату, а ў панядзелак яму ставілі кропельніцу (такую інфармацыю сваякі атрымалі ад адміністрацыі СІЗА). У аўторак Аўтуховіча зноў не было на судовым пасяджэнні, ён адмовіўся ісці, бо не здолеў бы дайсці сам (за час галадоўкі страціў ужо каля 20 кг вагі).

Мікалай Аўтуховіч заяўляў, што не спыніць галадоўкі, пакуль яму не пачнуць аддаваць лісты ад маці і іншых людзей. Напярэдадні яму перадалі ліст ад маці. Але дакладнай інфармацыі пра спыненне сухой галадоўкі пакуль няма.

Суд "па справе Аўтуховіча" ідзе з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1. Паводле версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Яго абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу, сярод якіх — "здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі