За час сухой галадоўкі Мікалай Аўтуховіч пахудзеў на 20 кілаграмаў
Адвакатка нарэшце змагла сустрэцца з Мікалаем Аўтуховічам, які 19-ы дзень трымае"сухую галадоўку. Па словах дачкі вязня, за час галадоўкі ён страціў ужо каля 20 кг вагі.
"Адвакат сказала, што ён прыйшоў сам — нагамі — на насілках яго не неслі. Ён ішоў павольна і ў напаўсагнутым стане. Схуднелы, моцна асунуўся. Яму дапамагаў ісці хлопец, якога таксама выводзілі — падтрымліваў бацьку за руку", — піша дачка.
Начальнік турмы запэўніў адвакатку, што дактары на месцы адсочваюць фізічны і псіхалагічны стан Аўтуховіча.
Мікалай Аўтуховіч ставіць сваёй галадоўкай толькі адно патрабаванне — каб яму перадавалі лісты. Цяпер ён пазбаўлены такой магчымасці: яму не перадаюць нават лісты ад маці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.