Avias выпусцілі дэбютны альбом (слухаць)

Мінскі гранж-квартэт Avias прадставіў дэбютны альбом "Колеры". Яго склалі 11 трэкаў — самыя свежыя і напісаныя даўно, але толькі цяпер рэалізаваныя.


"Я прыходжу да высновы, што не маю нечага такога, пра што хацеў бы сказаць слухачу, таму што я ў песнях не абмяркоўваю палітыку ці сацыяльныя праблемы, — разважае лідар гурта Раман Сухоцкі наконт "унутранасцяў" пласцінкі. — І, магчыма, для мяне ў музыцы не мусіць быць ніякай канкрэтнай канцэпцыі. Калі гэта ў чыстым выглядзе энергія — гэта лепш за ўсё".


Усе песні пласцінкі маюць сваю гісторыю: некаторыя з іх, да прыкладу, пісаліся калектыўна — нараджаліся ў працэсе імправізацыі, а ад Рамана залежалі меладычная лінія і тэкст.


Неўзабаве чакайце на нашым сайце і ў эфіры вялікае інтэрв'ю з Avias.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі