Азаранка і Марэй прабіліся ў фінал міксту на Уімблдоне

Азаранка і Марэй прабіліся ў фінал міксту на Уімблдоне

Беларуска Вікторыя Азаранка і брытанец Джэймі Марэй выйшлі ў фінал міксту на Уімблдоне. У паўфінальным паядынку змяшанага разраду яны за 56 хвілінаў разграмілі ў двух сэтах брытанскі тандэн Джэй Кларк / Хэрыет Дарт — 6:2, 6:2.

У фінале Азаранка і Марэй пазмагаюцца за тытул з пераможцамі другога паўфінальнага матчу — з аўстралійка-амерыканскім дуэтам Аляксандр Пэя / Ніколь Мелічар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі