Азаранка і Сабаленка перамаглі сваіх саперніц на турніры ў Манрэалі

Азаранка і Сабаленка перамаглі сваіх саперніц на турніры ў Манрэалі

На тэнісным турніры ў "Прэм'ер" у канадскім Манрэалі паспяхова выступаюць беларускія тэнісісткі.

У першым раўндзе турніру Вікторыя Азаранка (№95 у рэйтынгу WTA) разграміла прадстаўніцу Францыі Крысціну Младзенавіч (59) — 6:0, 6:1, перадае "Прессбол".

У наступным раўндзе саперніцай Азаранкі будзе брытанка Ёхана Конта (43).

Таксама з перамогі ў першым крузе стартавала і яшчэ адна наша суайчынніца — Арына Сабаленка (№39). У трох сэтах беларуска перамагла румынку Ану Богдан (82) — 6:4, 4:6, 6:3.

У другім крузе Сабаленка выйдзе супраць другой ракеткі свету — датчанкі Каралін Вазняцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі