Азаранка назвала найлепшую ў свеце тэнісістку

Азаранка назвала найлепшую ў свеце тэнісістку

Аўстралійка Эшлі Барці, першая ракетка свету, выйграла Australian Open. У фінале яна абыграла амерыканку Даніэль Колінз (30-ю ў сусветным рэйтынгу) — 6:3, 7:6.

"Прама цяпер у свеце няма тэнісісткі лепш, чым Эшлі Барці,напісала ў Twitter беларуска Вікторыя Азаранка (яна выбыла з турніру ў 1/8 фіналу). — Самая дасканалая і сфакусаваная".

Азаранка ўражаная, як Барці можа "дадаваць з кожнай гульнёй". Яна называе аўстралійку прыкладам для ўсіх тэнісістак.

30 студзеня ў фінале Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі сустрэнуцца расіянін Данііл Мядзведзеў і іспанец Рафаэль Надаль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі