Азаранка не дапусцілі да ўдзелу ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны

Азаранка не дапусцілі да ўдзелу ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны

Вікторыю Азаранка не дапусцілі да ўдзелу ў дабрачынным матчы ў падтрымку Украіны, які пройдзе на корце US Open 24 жніўня (у Дзень незалежнасці Украіны). Такое рашэнне прынялі арганізатары мерапрыемства, а гэта Асацыяцыя тэніса ЗША.

Выставачны матч атрымаў назву "Тэнісісты за мір". Азаранка пагадзілася ў ім удзельнічаць два тыдні таму, калі атрымала прапанову ад арганізатараў. І тады ніякіх пытанняў да беларускай тэнісісткі не было. Цяпер жа арганізатары спасылаюцца на пазіцыю ўкраінскіх спартсменаў.

"Азаранка — моцны гулец, — пішуць яны. — Мы цэнім яе гатоўнасць удзельнічаць. Улічваючы адчувальнасць ўкраінскіх тэнісістаў і сітуацыю, якая працягваецца [вайну ва Украіне], мы ўпэўненыя, што гэта правільны курс нашых дзеянняў".

Як вядома, Беларусь лічыцца саўдзельнікам агрэсіі Расіі супраць Украіны. Беларускі спорт знаходзіцца з-за гэтага пад санкцыямі. Беларускія тэнісісты могуць выступаць толькі ў нейтральным статусе. Але ўкраінскія спартсмены, спартыўныя функцыянеры патрабуюць поўнага недапушчэння да спаборіцтваў беларусаў і расіян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі