Азаранка стала фіналісткай турніру WTA
Вікторыя Азаранка / Eurosport
Тэнісістка Вікторыя Азаранка (32-ы нумар WTA) выйшла ў фінал турніру WTA-1000 у амерыканскім Індыян-Уэлсе.
У паўфінале спартсменка перамагла прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенка (29-ы нумар WTA) з лікам 3:6, 6:3, 7:5.
Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 22 хвіліны. Азаранка зрабіла два эйса, дапусціла восем двайных памылак і паспяхова выкарыстала пяць брэйк-пойнтаў з васьмі. На рахунку Астапенка два эйса, шэсць двайных памылак і 4 рэалізаваных брэйк-пойнты з 13.
У фінале Азаранка згуляе з іспанкай Паўлай Бадоса (27-ы нумар).
Вікторыя Азаранка перамагала ў турніры WTA-1000 два разы, у 2012 і 2016 гадах. Прызавы фонд турніру складае 8,8 мільёна даляраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.