Азаранка сышла з корту, не дагуляўшы матч ¼ фіналу ў Сан-Хасэ
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№ 108 WTA) вымушаная была зняцца з турніру ў Сан-Хасэ: яна пакінула корт пасярод матчу ¼ фіналу. Прычынай стала траўма.
Азаранка выйграла першы сэт у амерыканкі Дэніэл Колінз (42) — 7:6. Аднак у другім сэце стала відавочна, што беларуска адчувае моцны фізічны дыскамфорт: ужо ў першым гейме яна схапілася за калена, а потым перасоўвалася па корце даволі асцярожна. Лік быў 3:0 на карысць амерыканкі, калі Азаранка звярнулася па медыцынскую дапамогу, сыходзячы з корта ў слязах.