Азаранка ўпершыню выехала з сынам за межы ЗША

Азаранка ўпершыню выехала з сынам за межы ЗША

Вікторыя Азаранка ўпершыню выехала з сынам за межы ЗША. “Прыгоды мамы і Леа пачынаюцца. Еўропа, вось і мы. Першы прыпынак — Мадрыд”,напісала беларуская тэнісістка ў Twitter. І далучыла сваё фота з сынам.

Леа Аляксандр нарадзіўся ў Злучаных Штатах у снежні 2016 года. Бацька хлопчыка — амерыканец Білі Макіг. Летам 2017-га, пасля таго, як Вікторыя развіталася з бацькам свайго сына, той абвінаваціў беларуску ў выкраданні дзіцяці. У выніку справа дайшла да суда, які забараніў вывозіць Леа за межы Каліфорніі. У той час Азаранка, былая першая ракетка свету, вярнулася на корт і пачала вяртаць страчаныя пазіцыі. З-за судовага рашэння яна не магла ўдзельнічаць у тэнісных турнірах — не хацела пакідаць сына, а ўзяць з сабой ёй не дазвалялі. Пазней яна напісала, які псіхалагічны ціск вытрымала з боку сваякоў і сяброў бацькі Леа — яе абражалі ў сацсетках.

У студзені 2018-га амерыканскі суд вынес рашэнне ў справе аб апецы на карысць Вікторыі Азаранка. Макіг, відаць, спрабаваў яго абскардзіць, але няўдала. Цяпер Вікторыя зможа прывесці свайго сына ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі