Азаранка выйграла ў Лапко на турніры ў Індыян-Уэлсе

Азаранка выйграла ў Лапко на турніры ў Індыян-Уэлсе

На тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе ў першым раўндзе Вікторыя Азаранка (48-ы нумар у рэйтынгу WTA) перамагла суайчынніцу Веру Лапко (62) — 6:2, 6:3. Матч працягваўся адну гадзіну 23 хвіліны. 

Наступнай саперніцай Азаранка будзе амерыканка Серэна Уільямс

Яшчэ дзве беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч правядуць першыя матчы ў Індыян-Уэлсе ў другім раўндзе. Сасновіч сустрэнецца з украінкай Кацярынай Казловай, а Сабаленка выйдзе супраць пераможцы паядынку паміж Айлай Тамляновіч з Аўстраліі і Алізэ Карнэ з Францыі. 

Беларуска Лідзія Марозава ў пары з японкай Сюка Аояма згуляе супраць тандэма з Кітайскага Тайбэя — Чжань Хаацын і Чжань Юнжань.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі