Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Чыкага, а Сасновіч прайграла
Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Чыкага. У другім крузе яна выйграла ў Хейлі Баптыст з ЗША — 6:2, 4:6, 6:3. Азаранка — 34-я ракетка свету, яе саперніца — 174-я.
У наступным крузе беларуская тэнісістка згуляе з іспанкай Гарбінье Мугуруса, 9-й у сусветным рэйтынгу.
Аляксандра Сасновіч (106) у 1/16 фіналу турніру ў Чыкага саступіла Алене Рыбакінай (17) з Казахстана — 4:6, 4:6.
Nicely done, Aliaksandra Sasnovich #ChicagoTennisFestival pic.twitter.com/apMTQWY3be
— wta (@WTA) September 29, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.