Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Гвадалахары
Барацьба на корце працягвалася больш за дзве гадзіны / twitter.com/WTAGuadalajara
Вікторыя Азаранка (37-я ракетка свету) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Гвадалахары (Мексіка). У паядынку 1/8 фіналу беларуская тэнісістка абыграла амерыканку Мэдысан Кіз (15) — 6:4, 6:7(4:7), 6:1. Барацьба на корце працягвалася больш за дзве гадзіны.
Наступная саперніца Азаранка — амерыканка Коры Гаўф (7).
Паражэнне Кіз адкрыла перад першай ракеткай Беларусі Арынай Сабаленка дарогу на выніковы турнір WTA, дзе згуляюць восем найлепшых тэнісістак паводле вынікаў 2022 года, піша "Прессбол".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.