Азаранка знялася з турніра ў Цынцынаці
У беларускай тэнісісткі траўма калена.
Дзеючая чэмпіёнка турніру ў Цынцынаці беларуска Вікторыя Азаранка знялася са спаборніцтваў з-за траўмы правага калена. Яе месца ў сетцы зойме немка Мона Бартэль, паведамляе tribuna.com. Азаранка не абараніла чэмпіёнскія ачкі і па выніках турніру апусціцца ў раён 15-га радка рэйтынгу WTA.