Азербайджан днямі адправіць першы танкер з нафтай для Беларусі

Азербайджан днямі адправіць першы танкер з нафтай для Беларусі

Азербайджан днямі адправіць першы танкер з нафтай для Беларусі. Па словах афіцыйнага прадстаўніка азербайджанскай дзяржнафтакампаніі Ібрагіма Ахмедава, ён мусіць выйсці з турэцкага порта Джэйхан 5-6 сакавіка і прыбудзе ў Адэсу. Аб'ём нафты — каля 85 тысяч тон. Наступны танкер чакаецца праз два тыдні пасля гэтага, ён выйдзе з Супсы каля 20 сакавіка. Ён таксама даставіць у Адэсу каля 85 тысяч тон, паведамляе ТАСС.

Раней пра запланаваную пастаўку азербайджанскай нафты паведаміла прэс-служба "Белнафтахіма". З Адэсы яе будуць пастаўляць па нафтаправодзе Адэса — Броды.

Беларусь наладжвае альтэрнатыўныя пастаўкі нафты з канца 2019 года пасля таго, як не ўдалося дамовіцца з Расіяй пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе. Раней у Клайпеду прыбыў танкер з нарвежскай нафтай, якую па чыгунцы даставілі на Наваполацкі НПЗ. Па тым жа маршруце ў гэтым месяцы чакаецца пастаўка набытай праз трэйдэраў расійскай нафты. Польскі аператар нафтаправода "Дружба" PERN збіраецца падрыхтаваць яго для пастаўкі нафты ў бок Беларусі. Пасля гэтага ў "Белнафтахіме" заявілі, што ўбачылі прыкметы "тэктанічнага зруху" на рынку нафты ў Еўропе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі