Бацькі людзей, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў, ідуць у праваабаронцы

У Беларусі ствараецца праваабарончая арганізацыя з бацькоў людзей, асуджаных за распаўсюд наркотыкаў. На выходных аргкамітэт зладзіў прэс-канферэнцыю ў Гродне, паведамляе тэлеканал "Белсат".

Аргкамітэт называецца "328 не проста лічба". Назву даў адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу — "Незаконны абарот наркатычных сродкаў". Бацькі заяўляюць, што не апраўдваюць наркаманію і наркаманаў як з’яву. Але яны звяртаюць увагу на дзясяткі парушэнняў, якія робяць праваахоўнікі падчас падобных працэсаў: перавод затрыманага з катэгорыі спажыўца ў распаўсюдніка, катаванні, некарэктныя ператрусы ды інш. Бацькі кажуць, што міліцыянты збівалі іх сыноў, дамагаючыся прызнальных сведчанняў.

Фота: belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі