Бацькі, якія забілі трохгадовага сына, спрабуюць аспрэчыць прысуд

Анастасія і Аляксандр Таратуты

Анастасія і Аляксандр Таратуты / mlyn.by

Разгляд апеляцыі на прысуд Аляксандру і Анастасіі Таратутам, якія забілі маленькага сына, адбудзецца 9 студзеня. Справу будзе разглядаць Вярхоўны суд, піша БЕЛТА.

Нагадаем, прысуд быў вынесены ў кастрычніку. Аляксандра Таратуту прысудзілі да смяротнага пакарання, Анастасію — да 25 гадоў пазбаўлення волі. Суд прызнаў іх вінаватымі ў катаванні і забойстве дзіцяці. Падчас працэсу былі агучаныя шакавальныя падрабязнасці. Шматдзетная сям'я жыла ў Слуцку. Хлопчыка сістэматычна білі, марылі голадам, звязвалі. Дзіця загінула ад збіцця ў студзені 2023 года. Яго білі на вачах іншых дзяцей. Хлопчыку было тры гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі